Аб рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – Мая краіна»
У рамках правядзення ў 2023 годзе Года міру і стварэння 15 мая 2023 г. у Рэспубліцы Беларусь пройдзе рэспубліканская акцыя «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаваная да Дня сям’і.
Мэта яе правядзення – прыцягненне ўвагі грамадства да сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута, выхаванне дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных каштоўнасцей, арыентаваных на стабільнасць шлюбных адносін і нараджэнне дзяцей, узаемаразуменне і ўзаемападтрымку, пераемнасць пакаленняў, высокую маральнасць і патрыятызм, захаванне гістарычнай памяці беларускага народа.
У рамках акцыі 15 мая 2023 г. у дзяржаўных архіўных установах будзе праведзена кансультаванне грамадзян праз тэлефонную сувязь датычна месцазнаходжання архіўных дакументаў, неабходных для аказання дапамогі па сацыяльных пытаннях, а таксама кансультаванне грамадзян непасрэдна у дзяржаўных архіўных установах па ўказаным вышэй і іншым пытанням, звязаным з дзейнасцю дзяржаўных архіваў.