Удзел у рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» 4 мая 2023 года вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла тэматычную лекцыю «Гэтыя страшныя гады» для навучэнцаў Крычаўскага прафесійнага агратэхнічнага каледжа.
Вядучы архівіст расказала дзецям пра той доўгі шлях савецкага народа да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 1418 дзён пакутлівых пакут, масавага гераізму на фронце і ў тыле.
Вайна прайшла праз кожную сям’ю ў нашай краіне, выразна падзяліўшы час на «даваенны» і «ваенны» і нам не варта забываць пра гэта. Завяршылася мерапрыемства ўшанаваннем памяці ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання.