Да 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
4 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы наведалі мемарыял на месцы масавага знішчэння савецкіх грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны – былога лагера для ваеннапалонных «Шталаг 352» у Масюкоўшчыне.
«Шталаг 352» быў адным з буйнейшых лагераў, арганізаваных нацыстамі для ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі, і існаваў з ліпеня 1941 г. па ліпень 1944 г. За гэты час нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі тут больш за 80 000 савецкіх ваеннаслужачых, з ліку якіх устаноўлены імёны 14 000 чалавек. Архівісты ўшанавалі памяць загінулых савецкіх грамадзян і ўсклалі кветкі да мемарыяла.
У рамках мерапрыемстваў да 78-й гадавіны Перамогі кветкі былі таксама ўскладзены на магілы былых дырэктараў архіва і супрацоўнікаў НГА Беларусі, якія з’яўляліся ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, – Героя Сацыялістычнай Працы П. М. Судзілоўскага, кавалера трох ордэнаў Чырвонага Сцяга палкоўніка В. М. Любко, кавалера Ордэна Чырвонай Зоркі А. А. Уласава, С. Ф. Зябко.