26 КРАСАВІКА-ГАДАВІНА ТРАГЕДЫІ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС
26 красавіка 2023 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотадакументальная выстава «Чарнобыль: наша памяць і боль», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прымеркаваная да Дня Чарнобыльскай трагедыі.
26 красавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Наступствы самай буйной за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі тэхнагеннай катастрофы спецыялісты ўсяго свету ліквідуюць яшчэ і сёння.
У Чарнобылі адбыўся беспрэцэдэнтна вялікі выкід радыенуклідаў у атмасферу, на гэтай падставе аварыю на ЧАЭС лічаць самай цяжкай тэхнагеннай аварыяй у чалавечай гісторыі, па выкідзе радыенуклідаў раўнацэнны 50 скінутым на Хірасіму атамным бомбам, якая нанесла жорсткі ўдар па лёсах мільёнаў людзей. Узбунтаваўся «мірны атам» чорным крылом радыяцыі накрыў велізарныя тэрыторыі, ператвараючы ў зону запусцення урадлівай зямлі, прынёс боль і пакуты людзям, для якіх жыццё падзялілася на дзве часткі: да і пасля аварыі. Радыеактыўнаму забруджванню падвергліся больш за 200 000 квадратных кіламетраў, з іх 70 % — на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Расіі. 115 000 чалавек былі вымушаныя эвакуявацца з 30-кіламетровай Зоны адчужэння ЧАЭС.
Першымі ў ліквідацыі наступстваў прынялі ўдзел работнікі станцыі і пажарныя. На барацьбу з наступствамі выбуху энергаблока адпраўляліся вайскоўцы, міліцыянты, шахцёры, лекары і проста неабыякавыя грамадзяне (пазней іх сталі называць «ліквідатарамі»). Асноўная частка работ па ліквідацыі аварыі выканана ў 1986-1987 гг. Агульная колькасць «ліквідатараў» (уключаючы наступныя гады) склала больш за 600 000 чалавек.
Наступствы трагедыі – не толькі сацыяльна-эканамічныя, экалагічныя, але і духоўныя-адчуваюцца да гэтага часу, і рэха Чарнобыльскай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Менавіта таму гісторыя гэтай бяды і гісторыя пераадолення яе наступстваў заслугоўваюць таго, каб людзі пра гэта ведалі і памяталі.
26 красавіка Генеральная Асамблея ААН абвясціла Міжнародным днём памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф. У Беларусі 26 красавіка з’яўляецца агульнанацыянальным Днём смутку.
У фондах Нацыянальнага архіва захоўваюцца пастановы, дакладныя запіскі, даведкі, пратаколы пасяджэнняў і рашэнні ўрадавай камісіі па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, дакументы аб перасяленні насельніцтва з заражаных тэрыторый, міжнароднай дапамогі ў сувязі з аварыяй. Асаблівую цікавасць таксама выклікаюць дакументы аб гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія апынуліся ў заражаных раёнах.
Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка і к.г.н., вядучы архівіст В.П.Гарматны пазнаёмілі з выставай супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.