Аб правядзенні інфармацыйнай гадзіны «Чарнобыль – боль мая» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»

У рамках акцыі «Архівы – школе» і «Школа актыўнага грамадзяніна» у Год міру і стварэння 26 красавіка 2023 г. на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» была праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Чарнобыль – боль мая», прысвечаная Дню памяці чарнобыльскай трагедыі, з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Жлобінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж».

У ходзе мерапрыемства навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі з фондаў архіва, падборкай газетных артыкулаў, якія характарызуюць і адлюстроўваюць падзеі і наступства на Чарнобыльскай АЭС, прагледзелі відэаролік «Трагедыя Чарнобыля».

Пасля мерапрыемства дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі: «Мы павінны захаваць памяць аб гэтай страшнай трагедыі, аб людзях, якія аддалі сваё здароўе і жыццё для выратавання Зямлі, і рабіць усе, каб падобныя катастрофы больш ніколі не паўтараліся!»