На базе Дзяржархіва Віцебскай вобласці прайшоў абласны семінар для дырэктараў дзяржаўных, гарадскіх і раённых архіваў вобласці па тэме «Аб некаторых пытаннях удасканалення работы архіўных устаноў», арганізаваны галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама
5 чэрвеня 2025г. на базе Дзяржархіва Віцебскай вобласці прайшоў абласны семінар для дырэктараў дзяржаўных, гарадскіх і раённых архіваў вобласці па тэме «Аб некаторых пытаннях удасканалення работы архіўных устаноў», арганізаваны галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Адкрыла семінар Пашкевіч Аксана Васільеўна – намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў.
Былі абмеркаваны актуальныя пытанні ў рабоце дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў на сучасным этапе, выніку маніторынгу архіўных устаноў па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27снежня 2006г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».
Некаторыя пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, якія ўзніклі ў выніку ўводу ў дзеянне новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь №433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур», асвятліла Лапатнёва Кацярына Яўгенаўна – галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў.
Жывы водгук ва ўдзельнікаў мерапрыемства выклікала дыскусія аб вызначэнні парадку правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў па асабовым складзе, якія захоўваюцца ў тэрытарыяльных архівах, з улікам змен у заканадаўстве. Была вызначана схема па ўзаемадзеянні дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
Пасля заканчэння мерапрыемства адбыўся абмен думкамі.
![]() |
1. Абласны семінар для дырэктараў дзяржаўных, гарадскіх і раённых архіваў вобласці па тэме «Аб некаторых пытаннях удасканалення работы архіўных устаноў», арганізаваны галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама адкрывае Пашкевіч Аксана Васільеўна – намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных арганізацый) галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама |
![]() |
2. З дакладам «Некаторыя пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур» выступае Лапатнёва Кацярына Яўгенаўна – галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. |
![]() |
3. Выступае Таццяна Уладзіміраўна Буевіч, намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці, аб парадку правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў па асабовым складзе, якія захоўваюцца ў тэрытарыяльных архівах, з улікам змяненняў у заканадаўстве і схеме па ўзаемадзеянні дзяржаўных і тэрытарыяльных архіваў. |