Аб правядзенні Рэспубліканскага суботніка ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»

22 красавіка 2023 года ў Беларусі праходзіць агульнарэспубліканскі суботнік. Пастановай Савета Міністраў прадугледжана, што палову грашовых сродкаў, заробленых у дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, плануецца накіраваць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці, размешчанага ў Калінкавіцкім раёне. Яшчэ 50 працэнтаў пералічаць Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Работнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам юстыцыі Хаменка С.М., Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з дырэктарам Воінавым А.Л. і ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (БДАКФФД) сумесна наводзілі парадак на прылеглай да архіва тэрыторыі.

З прывітальным словам перад пачаткам мерапрыемства выступіў міністр юстыцыі Хаменка С.М., падкрэсліўшы важнасць правядзення суботнікаў. Працяг традыцый навядзення парадку на роднай зямлі сімвалізуе сувязь пакаленняў, імкненне беларускага народа да міру і стварэння.

У ходзе суботніка на тэрыторыі БДАКФФД былі высаджаны маладыя яблыні, апілены і ўбраны галінкі, праведзена афарбоўка металічных канструкцый.

Сумесная праца на добрую справу і ўклад у навядзенне парадку на роднай зямлі – лепшы вынік агульнарэспубліканскага суботніка.

Фота: Падчас суботніка ў БДАКФФД, 22 красавіка 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД