Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку

22 красавіка 2023 года, у рамках мерапрыемстваў рэспубліканскага суботніка, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва на чале з намеснікам дырэктара Аленай Макаранка і пры ўдзеле прадстаўніка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Марыны Елінскай выканалі запланаваныя работы па прыборцы і добраўпарадкаванні службовых памяшканняў архіва-музея.