Архівісты Беларусі на рэспубліканскім суботніку

22 красавіка 2023 г. работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў актыўна працавалі на рэспубліканскім суботніку.

Работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве ў складзе рабочай групы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы наводзілі парадак у скверах «Пераспа» і па вуліцы Карбышава.

У ходзе суботніка ажыццёўлена перамяшчэнне рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы ў новыя памяшканні па адрасе Крапоткіна,88.

Прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь выехалі для аказання дапамогі ў Жаночы манастыр Святых Жан-Міраносіц у г. Бабруйску.
Непасрэдна ў дзень суботніка прадстаўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь наведалі месцы пахаванняў былых работнікаў архіваў на Паўночных і Усходніх могілках.

Сумесна з архівістамі ў рэспубліканскіх архівах працавалі і прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве.

Ва ўсіх архіўных установах, рэдакцыі часопіса «Архівы і справаводства» і Дэпартаменце па архівах і справаводстве выконваліся работы па навядзенні парадку на працоўных месцах і ў архівасховішчах, добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі.

22 красавіка супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, у ходзе якога ажыццяўлялася падрыхтоўка памяшканняў, патрабуючых замены вокнаў, у будынку па пр-ту Фрунзе, 90А. У выніку перамешчана больш за 10 000 спраў. Акрамя таго праведзена ўборка тэрыторыі, дапаможных і спецыялізаваных памяшканняў, размешчаных у будынку па вул. Калініна, 22.

Сабраныя грашовыя сродкі пералічаны на рахунак рэспубліканскага суботніка.

 

Удзел у мерапрыемствах суботніка пачаўся ўжо напярэдадні.

Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь наведалі месца пахавання на Паўночных могілках А. М. Карпачова, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР.

Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі месцы пахаванняў дзеячаў культуры Беларусі В. Быкава, В. Караткевіча, С. Станюты, Я. Янішчыц, Г. Шырмы на Усходніх могілках, П. Труса, В. Ігнатоўскага, К. Чорнага, Я. Міровіча, М. Клімковіча на Вайсковых могілках, Я. Лучыны, М. Гілевіча, І. Навуменкі на Кальварыйскіх могілках.

Работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва ў г. Гродне наведалі месцы пахаванняў ветэранаў вялікай Айчыннай вайны, работнікаў архіва Э.В.Сазанковай, П.Н.Рудакова на могілках “Аульс” у г. Гродна.

Архівісты ўшанавалі памяць знакамітых дзеячаў, усклалі на магілы кветкі і навялі парадак, дзе было неабходна.

Усе работы выконваліся з захаваннем правіл аховы працы і правілаў пажарнай бяспекі.

Усяго ў мерапрыемствах рэспубліканскага суботніка прынялі ўдзел 346 прадстаўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў і Дэпартамента па архівах і справаводстве. Акрамя таго, архівістамі былі сабраны грашовыя сродкі, якія былі пералічаны на адпаведныя рахункі рэспубліканскага суботніка.

Сумесная работа на рэспубліканскім суботніку несумненна садзейнічае аб’яднанню і развіццю спрыяльных узаемаадносін у працоўных калектывах, фарміраванню і замацаванню гістарычных традыцый.