Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы прыняў удзел у рабоце мерапрыемства, прысвечанага Чарнобыльскай трагедыі

У Рэчыцкай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя А.П. Гайдара прайшла гадзіна смутку «Звон жалобны над краем: Чарнобыль» для навучэнцаў 7 класа ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Рэчыцы». Супрацоўнікі архіва нагадалі школьнікам пра подзвіг пажарнага-беларуса Васіля Ігнаценкі, які тушыў 4-й рэактар Чарнобыльскай АЭС у першыя гадзіны пасля аварыі, і азнаёмілі іх з некаторымі яго дакументамі асабістага паходжання.