21 красавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, яго структурай, напрамкамі дзейнасці, відамі дакументаў і магчымасцямі пошуку дакументаў.

У ходзе экскурсіі наведвальнікам былі прадэманстраваны чарцяжы, па якіх быў узведзены будынак Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў г. Мінску (праект архітэктара Р. М. Гегарта). На дадзены момант у ім размешчаны навучальныя аўдыторыі акадэміі музыкі.

У час экскурсіі па архівасховішчы было зададзена шмат пытанняў аб асаблівасцях тэмпературнага і часовага тэрміну захоўвання дакументаў.

У выніку экскурсіі студэнты атрымалі новыя ўражанні і веды, якія, несумненна, спатрэбяцца ім у далейшым.