Аб наведванні ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» дэлегацыяй Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан (Расійская Федэрацыя) па архіўнай справе

З 12 па 13 красавіка 2023 г. архіўныя ўстановы Беларусі з мэтай заключэння Мемарандума аб супрацоўніцтве наведала дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан (Расійская Федэрацыя) па архіўнай справе – Старшыня Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе Гульнара Закарыеўна Габдрахманава і дырэктар ГБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Бахтыяр Раілевіч Фахрутдзінаў.

13 красавіка дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе, а таксама намеснік Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Цвяткоў Аляксей Яўгенавіч, наведалі ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД). Ганаровыя госці заслухалі даклад дырэктара аб асноўных напрамках дзейнасці БДАКФФД, рэалізаваных і запланаваных праектах. Таксама членам дэлегацыі была дадзена магчымасць азнаёміцца са захоўваннем аўдыёвізуальных дакументаў, сучаснымі тэхналогіямі і абсталяваннем па пераводзе дакументаў у лічбавы фармат.

Прадстаўнікоў дэлегацыі зацікавілі зборы дакументаў, прысвечаныя дзейнасці татараў на тэрыторыі Беларусі, узаемадзеянню народаў у розных сферах навукі, мастацтва, прамысловасці, подзвігу воінаў-татарстанцаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Госці адзначылі высокі ўзровень прафесіяналізму калектыву БДАКФФД у справе захавання гістарычнай спадчыны. У ходзе сустрэчы А.Н.Ганчарам і Г.З.Габдрахманавай была падкрэслена неабходнасць узаемадзеяння архіўных галін Беларусі і Татарстана. Быў вызначаны шэраг напрамкаў узаемнага супрацоўніцтва, у прыватнасці рэалізацыя сумесных праектаў з мэтай папулярызацыі архіўных дакументаў і захавання агульнай гістарычнай спадчыны.

Фота: Падчас візіту дэлегацыі Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан (Расійская Федэрацыя) па архіўнай справе ў БДАКФФД
(13 красавіка 2023 г., г. Дзяржынск, БДАКФФД)