Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Званы памяці. Беларускія дзеці ў канцлагерах»

У рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, 13 красавіка 2023 года работнікі архіва сустрэліся з навучэнцамі 7-га класа ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 у г. Оршы» і правялі для іх інфармацыйную гадзіну на тэму: «Званы памяці. Беларускія дзеці ў канцлагерах».

Падчас дадзенага мерапрыемства ўвазе юнакоў і дзяўчат былі прадстаўлены фатаграфіі аб злачынствах нацыстаў над дзецьмі ў канцлагерах. Малых і падлеткаў сілай адбіралі ў маці, бралі кроў для параненых нямецкіх салдат, праводзілі медыцынскія эксперыменты. З больш як 24 тысяч вывезеных беларускіх дзяцей у жывых засталося менш за 2 тысячы. Ацалеў адзін з адзінаццаці.