11 красавіка супрацоўнікі “Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці” і “Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці” прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці»
11 красавіка 2023 года ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” і ўстановы “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці” прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці», якая праходзіла на базе Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна.
Кніга тыражом у чатыры тысячы экзэмпляраў выйшла ў выдавецтве “Беларусь” па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры Беларусі на рускай і англійскай мове.
У ходзе расследавання крымінальнай справы па генацыдзе беларускага народа, узбуджанай у красавіку 2021 года, былі сабраны новыя факты і сведчанні, якія выкрываюць масавы тэрор нацыстаў на часова акупаваных тэрыторыях, якія і сталі асновай выдання.
У кнізе прадстаўлены матэрыялы з крымінальных спраў: дакументы аб карных аперацыях, халакосце і асабістыя гісторыі відавочцаў крывавых падзей. З’яўляючыся лагічным працягам кнігі “Генацыд беларускага народа”, прэзентацыя якой адбылася ў абласной бібліятэцы ў 2022 г., напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, выданне расказвае пра тое, як фашысты спальвалі і разбуралі беларускія гарады і вёскі.
Акрамя таго, супрацоўнікі абласных архіваў азнаёміліся з выставачным праектам “Вяртанне”, які арганічна дапоўніў мерапрыемства, створаным па выніках раскопак у Чонкаўскім лясніцтве і накіраваным на аднаўленне гістарычнай справядлівасці, захаванне праўды аб ахвярах вайны, трагедыі народа.