11 красавіка была арганізавана інфармацыйная гадзіна па тэме «Незагойныя раны вайны…»

11 красавіка 2023 года ў Год міру і стварэння, у рамках акцыі “Архівы – школе” на базе Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. А.С. Пушкіна была арганізавана інфармацыйная гадзіна з навучэнцамі установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны каледж геалогіі” па тэме: “Незагойныя раны вайны…” (да Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцлагераў). Загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры”Дамашкевіч Алена Валянцінаўна правяла з навучэнцамі тэматычны ўрок у форме прэзентацыі, дзе былі прадэманстраваны архіўныя дакументы аб выпрабаваннях, якія выпалі на долю вязняў “Азарыцкага канцэнтрацыйнага лагера смерці”. Напрыканцы сустрэчы студэнтам каледжа быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Канцлагер Азарычы. Канвеер смерці».