6 красавіка ў рамках акцыі “Архівы-школе” з навучэнцамі слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму “Культурная спадчына Слутчыны” прымеркаваная да года “Слуцк-культурная сталіца”

6 красавіка 2023 года ў рамках акцыі “Архівы-школе” і мерапрыемстваў прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа імя С.І. Шклярэўскага, работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму “Культурная спадчына Слутчыны” прымеркаваная да года “Слуцк-культурная сталіца”.

Таксама ў рамках мерапрыемства для студэнтаў арганізавана экскурсія па архівасховішчы, дзе яны маглі пазнаёміцца з асабліва каштоўнымі дакументамі, дакументамі, якія адлюстроўваюць развіццё Слуцкага краю. Дзеці даведаліся, як захоўваюцца дакументы і як можна скарыстацца паслугамі архіва.

Супрацоўнікі архіва расказалі студэнтам аб рабоце чытальнай залы, аб тым як праходзіць падрыхтоўка выстаў архіўных дакументаў.