У БелНДІДАД 19 красавіка 2023 года пройдзе аднадзённы семінар па тэме: «Стварэнне і фармаванне архіва арганізацыі па новых патрабаваннях»

Дата правядзення семінара – 19 красавіка 2023 г.
Час правядзення: 9.30 – 14.00

На занятках семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні:

заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы архіўнай справы і справаводства, дзяржаўны кантроль за яго выкананнем, адміністрацыйная і крымінальная адказнасць;

парадак утварэння архіва і арганізацыя яго работы;

віды, задачы і функцыі архіваў;

парадак распрацоўкі палажэння аб архіве, службовых інструкцый, іншых лакальных прававых актаў;

парадак распрацоўкі наменклатуры спраў у арганізацыі, удзел архіва арганізацыі ў складанні і ўзгадненні наменклатуры спраў;

экспертыза каштоўнасці дакументаў у справаводстве і архіве арганізацыі;

пералікі дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання (тыпавы і ведамасныя пералікі, пералікі недзяржаўных арганізацый, пералікі навукова-тэхнічнай і іншай спецыяльнай дакументацыі);

асаблівасці выкарыстання пералікаў у розных арганізацыях;

вызначэнне тэрмінаў захоўвання дакументаў;

асаблівасці вызначэння тэрмінаў захоўвання дакументаў, што падлягаюць праверцы падатковымі органамі;

перадача спраў на захоўванне ў архіў арганізацыі;

знішчэнне дакументаў і спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання;

патрабаванні да фарміравання і афармлення спраў пры падрыхтоўцы да перадачы ў архіў;

складанне і афармленне вопісаў спраў пры перадачы дакументаў у архіў арганізацыі;

складанне вопісаў спраў у архіве арганізацыі;

парадак знішчэння дакументаў і спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання, складанне акта на знішчэнне;

асаблівасці экспертызы каштоўнасці, вызначэння тэрмінаў захоўвання і перадачы ў архіў электронных дакументаў.

Заняткі праводзяць супрацоўнікі БелНДІДАС: Рыбакоў А.Я., Дзярновіч К.П., Купрыянаў С.Я., Шумская А.В., якія прымалі ўдзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных актаў, метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.

Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала.
Час правядзення: 9.30 – 14.00.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.

Жадаючым прыняць удзел у семінары неабходна да 18 красавіка 2023 г. падаць заяўкі па электроннай пошце або тэлефоне для атрымання і аплаты рахунка-фактуры.

Тэлефон лдя даведак 363-02-05 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодзенна), электронная пошта: literatura@belniidad.by.

Слухачам семінара па жаданні прапануецца камплект метадычнай літаратуры коштам 74 руб. 89 кап.

Кошт удзелу ў семінары складае 82 рублі 31 кап. без ПДВ, з камплектам літаратуры − 157 руб. 20 кап. (падстава – падпункт 1.2. пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь)

Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ГОПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.


УВАГА! Просім пацвердзіць удзел у семінары па кантактным тэлефоне
363-02-05.

Камплект метадычнай літаратуры:
1. Перечень типовых документов, образующихся в процессе деятельности государственных органов, иных организаций и индивидуальных предпринимателей, с указанием сроков хранения.
Год выдання − 2023.
Кошт выдання − 68 руб. 89 кап.
2. Методические рекомендации по организационно-правовому обеспечению создания архивов и экспертизы ценности документов в государственных органах, иных организациях.
Год выдання − 2015.
Кошт выдання − 6 руб. 00 кап.