Пераўтварэнне архіўнага аддзела УУС Магілёўскага аблвыканкама

Раней архіўная служба БССР уваходзіла ў структуру Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС), з сакавіка 1946 г. Міністэрства ўнутраных спраў.

У сакавіку 1960 г. Архіўнае ўпраўленне МУС БССР было выведзена з падпарадкавання Міністэрства ўнутраных спраў і падпарадкавана Савету Міністраў БССР.

На падставе пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР ад 1 сакавіка 1960 г. № 110-11 на месцах пры кожным абласным выканаўчым камітэце ствараўся архіўны аддзел аблвыканкама.

У адпаведнасці з рашэннем выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных “Аб пераўтварэнні архіўнага аддзела УУС Магілёўскага аблвыканкама” ад 6 красавіка 1960 года № 259 быў створаны архіўны аддзел пры Магілёўскім аблвыканкаме.
Першым начальнікам архіўнага аддзела Магілёўскага аблвыканкама была прызначаная 23-гадовая выпускніца Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута Раіса Абрамаўна Акунёва.

Аддзел па архівах і справаводстве Магілёўскага аблвыканкама праіснаваў да 30 снежня 2006 года, калі ўвайшоў у склад галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама.