Наведванне школьнікамі – членамі ГА “БРСМ” ДУ “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь”
6 красавіка 2023 г. ДУ “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь” наведалі навучэнцы 8-9 класаў школ Першамайскага раёна г.Мінска – члены ГА “БРСМ”.
Экскурсія арганізавана Першамайскім раённым камітэтам ГА “БРСМ” сумесна з Нацыянальным архівам у рамках акцый “Мы – грамадзяне Беларусі!” і “Архівы – школе” і прымеркавана да атрымання пашпартоў.
Экскурсія пачалася з азнаямлення школьнікаў з эталонамі Дзяржаўных герба і флага Рэспублікі Беларусь. Затым юнакі і дзяўчаты даведаліся аб функцыях і арганізацыйнай структуры архіва, а таксама аб тым, якія дакументы складаюць фонды Нацыянальнага архіва. Асаблівую цікавасць выклікалі дакументы, якія адлюстроўваюць дзейнасць партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.