Інфармацыйна-тэматычная гадзіна па тэмах: «Хатынь – трагедыя спаленых вёсак», «Зямля, абпаленая вайной»

23 сакавіка 2023 года ў Год міру і стварэння ў ВУ «Выпраўленчая калонія № 20» упраўлення ДВП МУС па Гомельскай вобласці з асуджанымі была праведзена інфармацыйна-тэматычная гадзіна па тэмах: «Хатынь – трагедыя спаленых вёсак» (да 80-годдзя спалення Хатыні), «Зямля, абпаленая вайной…» (аб знішчэнні (спаленні) населеных пунктаў Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.).

Сустрэча была арганізавана па ініцыятыве ВК № 20 з мэтай маральнага і духоўнага выхавання спецкантынгенту, фарміравання ў асуджаных маральных каштоўнасцей, развіцця станоўчых маральных якасцей, самасвядомасці, умення разумець перажыванні і ўчынкі іншых грамадзян.

Выступоўцы: загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» – Дамашкевіч Алена Валянцінаўна і загадчык краязнаўчага аддзела Мазырскай цэнтральнай бібліятэкі ім. А. С. Пушкіна – Цюленева Ніна Віктараўна.

Асуджаным (250 чалавек) былі прадэманстраваны архіўныя дакументы Палескай надзвычайнай камісіі па расследаванні злачынстваў, учыненых у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. на тэрыторыі Палескай вобласці, прэзентацыі і відэаролікі аб Хатыні і спаленых вёсках.