Інфармацыйная гадзіна з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны каледж геалогіі» па тэме: «Сёстры Хатыні…»

24 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. А.С. Пушкіна была арганізавана інфармацыйная гадзіна з навучэнцамі (22 чалавекі) установы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны каледж геалогіі» па тэме: «Сёстры Хатыні…» (аб вёсках Палескай вобласці, якіх напаткаў лёс Хатыні).

Загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» – Дамашкевіч Алена Валянцінаўна правяла з навучэнцамі тэматычны ўрок у форме прэзентацыі, дзе былі прадэманстраваны архіўныя дакументы аб спаленні населеных пунктаў Палескай вобласці і фатаграфіі помнікаў спаленым вёскам.