Аб правядзенні лекцыі аб генацыдзе ў НДІ ПБ і НС МНС
23 сакавіка ў Навукова-даследчым інстытуце пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь адбылася лекцыя загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінка.
У сваім выступленні спікер раскрыў паняцце «генацыд», расказаў аб асноўных нарматыўна-прававых дакументах нацыстскай Германіі, якія тычацца палітыкі знішчэння грамадзянскага насельніцтва, а таксама падрабязна спыніўся на асноўных формах і метадах рэалізацыі практыкі генацыду на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Асобныя часткі лекцыі былі прысвечаны хатынскай трагедыі і «Акцыі 1005» — аперацыі нацыстаў па ўтойванні слядоў сваіх злачынстваў.