Лекцыя для студэнтаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

23 сакавіка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь для студэнтаў 1—2-х курсаў Інстытута ўпраўленчых кадраў прайшла адкрытая лекцыя, у рамках якой загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В. Кулінок расказаў аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У пачатку лекцыі рэктар Акадэміі кіравання В.В. Даніловіч падкрэсліў, што дзякуючы пазіцыі Кіраўніка дзяржавы, кіраўніцтва краіны ў Рэспубліцы Беларусь робіцца многае для захавання памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

У сваім выступленні С.В. Кулінок раскрыў паняцце «генацыд», расказаў аб асноўных нарматыўна-прававых дакументах нацыстскай Германіі, якія тычацца палітыкі знішчэння грамадзянскага насельніцтва, а таксама падрабязна спыніўся на асноўных формах і метадах рэалізацыі практыкі генацыду на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Асобная частка лекцыі была прысвечана хатынскай трагедыі.

Пасля лекцыі спікер адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.