Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае на ХХІІІ Узвышаўскія чытанні

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва 25 мая 2023 г. запрашае на навуковую канферэнцыю «ХХІІІ Узвышаўскія чытанні», прысвечаныя 100-годдзю з часу стварэння аб’яднання беларускіх пісьменнікаў «Маладняк».

Праблемная поле канферэнцыі:

1. 100-годдзе з часу стварэння аб’яднання беларускіх пісьменнікаў «Маладняк».
2. Літаратурны працэс 1920-1940-х гадоў: лёсы і творы.
3. Дзеячы літаратуры – юбіляры 2023 года: новыя даследаванні і адкрыцці.
4. Пошук і выяўленне крыніц па гісторыі беларускай культуры ў фондах асабістага паходжання.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская. Рэгламент выступлення: да 15 хвілін.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы, адрасам аўтара просім дасылаць да 22 мая 2023 г. на электронны адрас info@bdamlm.by.
Даведкі па тэлефонах: 242-51-88, 316-47-81.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах «Аўтограф».