22 сакавіка 2023 г. Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы праведзены навуковы семінар на тэму: «Новыя патрабаванні да справаводства і архіўнай справы»

22 сакавіка 2023 г. на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прайшоў навуковы семінар, арганізаваны Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы. Тэма семінара: «Новыя патрабаванні да справаводства і архіўнай справы».

У працы семінара ў якасці слухачоў прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных архіваў, тэрытарыяльных (гарадскіх і раённых) архіваў, справаводчых і архіўных служб дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, усяго – 18 чалавек.

На семінары былі разгледжаны змены, унесеныя ў 2022 – 2023 гг. у заканадаўчыя акты ў сферы архіўнай справы і справаводства, праблемныя пытанні прымянення на практыцы патрабаванняў нарматыўных прававых актаў.

Асаблівая ўвага была накіравана на арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных архіваў з тэрытарыяльнымі архівамі і архівамі арганізацый, а таксама на арганізацыю архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе.

Удзельнікі семінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэсліўшы важнасць і актуальнасць разгледжаных на семінары пытанняў, выказалі падзяку лектарам і арганізатарам у правядзенні семінара.

Па выніках слухачам семінара былі ўручаны сертыфікаты адпаведнага ўзору.