Аб удзеле супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у круглым стале ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

22 сакавіка ў сценах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся міжнародны круглы стол «Карательные операции нацистов против партизан и населения Беларуси. 1941—1944», прымеркаваны да трагічнай даты нашай гісторыі — 80-годдзя знішчэння вёскі Хатынь.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форума звярнуўся дырэктар музея У.С. Варапаеў. Ён расказаў аб працы музея па захаванні гістарычнай памяці і падзякаваў усім прысутным за ўдзел у круглым стале.

Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) А.К. Дземянюк расказаў аб сістэмнай працы архівістаў па ўвядзенню ў навуковы ўжытак новых дакументаў па гісторыі карных аперацый нацыстаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Ён падкрэсліў, што ўбачылі свет тры дакументальныя выданні, прысвечаныя карным аперацыям «Зімовае чараўніцтва», «Котбус» и «Кармаран». У цяперашні час вядзецца падрыхтоўка яшчэ двух зборнікаў.

Загадчык аддзела публікацый НАРБ С.В. Кулінок прадставіў даклад па малавядомай карнай аперацыі «Клетка обезьяны», якая праходзіла на беларуска-расійскім памежжы ў лістападзе 1942 г.

Удзел у форуме прынялі больш за двадцаць дакладчыкаў з Беларусі і Расіі.

НАРБ таксама прадставіў удзельнікам круглага стала і наведвальнікам банерную выставу, прысвечаную Хатынскай трагедыі.