Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы на тэму: «80 гадоў трагедыі ў Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
16 сакавіка 2023 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы, якая адбылася на базе ДУ «Палац культуры «Беліцкі» з членамі працоўнага калектыву ДК «Беліцкі» і ДУА «Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г.Гомеля «Залатая Рысь» на тэму: «80 гадоў трагедыі ў Хатыні. Вынікі расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Спікерамі мерапрыемства выступілі: намеснік кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля Рудзянок А.К., дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М., старшыня Навабеліцкай РГА РГА «Белая Русь» Ткач Л.А.
У рамках сустрэчы дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. раскрыў асноўнае пытанне Хатынскай трагедыі, адзначыў, што Хатынская трагедыя – гэта гістарычны факт, бясспрэчна даказаны як матэрыяламі крымінальных спраў мінулых гадоў і архіўнымі дакументамі, так і вынікамі расследавання сучаснай крымінальнай справы аб генацыдзе. Абавязак кожнага захоўваць памяць аб загінулых, каб абараніць праўду аб той страшнай вайне, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай краіны.
У працяг сустрэчы выступіла старшыня Навабеліцкай РГА РГА «Белая Русь» Ткач Л.А. У сваім выступленні Любоў Аляксандраўна расказала, чым адрозніваецца палітычная партыя ад грамадскага аб’яднання. Таксама на абмеркаванне былі вынесены праекты Праграмы і Статута палітычнай партыі «Белая Русь».
У завяршэнні мерапрыемства, падвёўшы вынікі, спікеры далі вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.