«Святыя заступнікі Айчыны»
10 сакавіка 2023 г. супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставачнага праекта «Тайная Вечеря» – «Святыя заступнікі Айчыны» у дзяржаўнай установе культуры «Жлобінскі гістарычна-краязнаўчы музей».
Цэнтральным аб’ектам выставачнага праекта з’яўляецца кампазіцыя «Тайная вечеря», выкананая па матывах аднайменнай фрэскі Леанарда да Вінчы. Фігуры Хрыста і апосталаў, вассядаючых за сталом, што дазваляе гледачам у рэальнасці адчуць сваю прысутнасць на гэтым таямнічым дзействе.
У экспазіцыі выстаўкі таксама прадстаўлены васкавыя фігуры царскай сям’і Мікалая II, Фёдара Дастаеўскага, Мікалая Гогаля, Аляксандра Пушкіна, прападобнага Серафіма Сароўскага, роўнаапостальскай княгіні Вольгі, князёў Уладзіміра і Аляксандра Неўскага.