Ў чытальнай зале Дзяржархіва ў г. Глыбокае адбылася сустрэча з навучэнцамі 10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П. В. Сухога»

10 сакавіка 2023 года ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння ў чытальнай зале Дзяржархіва ў г. Глыбокае адбылася сустрэча з навучэнцамі 10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П. В. Сухога».

У ходзе праведзенага мерапрыемства, накіраванага на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, для дзяцей праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне». Вучні пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць аб злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна.

Пасля ўрока для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны даведаліся пра гісторыю ўзнікнення ўстановы, асноўныя напрамкі дзейнасці, склад фондаў, умовы захоўвання дакументаў.