Рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава ў Гродзенскую вобласць

9-10 сакавіка 2023 г. адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Л.Воінава ў дзяржаўныя архівы Гродзенскай вобласці.

9 сакавіка 2023 г. А.Л. Воінаў наведаў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці і Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці.

10 сакавіка 2023 г. адбылося азнаямленне з дзейнасцю занальных дзяржаўных архіваў у гарадах Навагрудку і Лідзе.

У рамках рабочага візіту прайшла сустрэча са старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта У.С. Каранікам, у ходзе якой былі абмеркаваны пытанні развіцця і праблемы архіўных устаноў Гродзенскай вобласці.

А.Л.Воінаў вывучыў ход рэканструкцыі будынка для Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці, размешчанага па вул. Чырвонаармейская, 11/14, аб’ёмах работ, выкананых у 2022 годзе і запланаваных на 2023 год.

У архіўных установах А.Л.Воінаў азнаёміўся з умовамі працы архівістаў, з матэрыяльна-тэхнічнай базай устаноў, наведаў чытальныя залы і вытворчыя памяшканні.

У рамках наведвання архіўных устаноў дырэктарам Дэпартамента А.Л.Воінавым праведзены рабочыя нарады, заслуханы даклады іх кіраўнікоў аб дзейнасці ўстаноў.

Вынікам наведвання архіўных устаноў сталі сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

Дырэктарам Дэпартамента А.Л.Воінавым адзначана работа архівістаў па захаванні дакументальнай спадчыны беларускага народа. Перад архівістамі былі пастаўлены канкрэтныя задачы на гэты перыяд, якія будуць адлюстраваны ў пратаколе даручэнняў.