9 сакавіка 2023 года адбыўся працоўны візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Воінава А.Л. у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна
9 сакавіка 2023 года адбыўся працоўны візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Воінава А.Л. у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна.
У ходзе візіту Воінаў А.Л. заслухаў даклад дырэктара архіва Афанасьевай Т.Ю. аб рабоце архіва за 2022 г. і плануемых паказчыках на 2023 г.
Дырэктар Дэпартамента наведаў не толькі працоўныя кабінеты, дзе разам з архівістамі абмеркаваў спецыфіку і ўмовы іх працы, але і архівасховішчы, дзе азнаёміўся з умовамі захоўвання дакументаў, а таксама лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, навукова-даведачную бібліятэку, чытальную залу і інш.
У завяршэнні візіту адбылася сустрэча з працоўным калектывам, дзе дырэктар Дэпартамента станоўча ацаніў работу архівістаў, а таксама адзначыў пазітыўную атмасферу ў працоўным калектыве.
Па выніках візіту перад архівістамі былі пастаўлены канкрэтныя задачы на 2023 г.