Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Мінулых дзён святая памяць. Генацыд Беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

У рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, у мэтах грамадзянска-патрыятычнага, ідэалагічнага выхавання з навучэнцамі 11-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Оршы» работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Мінулых дзён святая памяць. Генацыд Беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У ходзе мерапрыемства навучэнцы азнаёміліся з архіўнымі дакументамі і фатаграфіямі, якія адлюстроўваюць палітыку нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да мірнага насельніцтва Віцебскай вобласці, у тым ліку жыхароў г. Оршы і Аршанскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб шматлікіх злачынствах нацыстаў і незваротных стратах, якія прынесла вайна.

Акрамя таго, увазе навучэнцаў быў прадстаўлены фільм пра канцлагер «Азарычы», які праіснаваў усяго 10 дзён і забраў жыцці 20 тысяч чалавек.