Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінаў наведаў з рабочым візітам установу «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

9 сакавіка 2023 года дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінаў наведаў з рабочым візітам установу «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці».

У ходзе візіту з кіруючым складам архіва абмяркоўваліся перспектывы развіцця архіва, планы на 2023 год. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням аблічбоўкі дакументаў, пераходу на электронныя архівы, абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца асабліва каштоўных дакументаў.

А.Л. Воінаў азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай архіва, наведаў архівасховішчы, лабараторыю, навукова-даведачную бібліятэку.

У завяршэнні візіту адбылася сустрэча з працоўным калектывам установы. Дырэктар дэпартамента звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць падтрымліваць традыцыю пераемнасці пакаленняў і праводзіць работу па прыцягненні маладых спецыялістаў у архіўную галіну, адзначыў добразычлівую і прыязную атмасферу ў калектыве.