23 лютага 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» наведалі навучэнцы Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага каледжа

23 лютага 2023 г. у Год міру і стварэння ў рамках акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» наведалі навучэнцы Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага каледжа.

Для студэнтаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання, прысвечаны 105-годдзюУзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь , дзе ім расказалі пра гісторыю стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, гераічную барацьбу за вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, зачыталі ўспаміны ўдзельнікаў тых падзей, павіншавалі будучых абаронцаў Айчыны са святам.

Таксама для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве.