Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Культурная спадчына Аршаншчыны»

У рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 5-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 16 г. Оршы» працаўнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Культурная спадчына Аршаншчыны», прысвечаная помнікам гісторыі, архітэктуры і мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі г. Оршы і Аршанскага раёна.

У ходзе дадзенага мерапрыемства ўвазе юнакоў і дзяўчат былі прадстаўлены архіўныя дакументы і фатаграфіі, якія апавядаюць аб гісторыі існуючых і страчаных каталіцкіх і праваслаўных храмаў, а таксама музеяў і іншых помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна.