23 лютага 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23 лютага 2023 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

З віншавальным словам перад калектывам ДАГв выступіў дырэктар архіва Сушчэвіч А.М.

– У гэтым годзе свята мае асаблівае значэнне – Узброеным Сілам нашай краіны споўнілася 105 гадоў. Гэта сапраўды ўсенароднае свята глыбока значны для ўсіх людзей нашай Рэспублікі, і нясе ў сваім змесце сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснасці. Гэта свята тых, хто ў розныя гады абараняў краіну, хто зараз засцерагае спакойны сон беларусаў. Тых, хто на працягу дзесяцігоддзяў даказваў бязмежную любоў да Радзімы, адданасць Айчыне, вернасць абавязку і прысязе, адвагу ў баях, дысцыпліну і парадак у нясенні службы, – адзначыў Андрэй Мікалаевіч.

У завяршэнні мерапрыемства, дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. пажадаў моцнай палове ГАГам крэпасці сіл, шчасця, здароўя, дабрабыту і мірнага неба!

Акрамя таго, у гэты святочны дзень, Андрэй Мікалаевіч прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу на Навабеліцкіх брацкіх могілках. Запрошаныя госці ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання, а таксама ўсклалі вянкі і кветкі да мемарыяльнага комплексу.