«Афганістан – жывая памяць»
14 лютага 2023 г. напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў работнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне, у тым ліку і члены ГА «БРСМ», наведалі Кобрынска-Маларыцкую МРАС ДТСААФ. У яе сценах арганізаваны музейны пакой, экспазіцыя якога прысвечана Афганскай вайне 1979-1989 гг.
Стваральнікам, захавальнікам і нязменным экскурсаводам музейнага пакоя з’яўляецца Андрэй Мелінчук, падпалкоўнік у адстаўцы, воін-інтэрнацыяналіст і намеснік старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Таксама Андрэй Мелінчук з’яўляецца крыніцай камплектавання дзяржаўнага архіва, дакументы якога ўваходзяць у склад калекцыі дакументаў асабістага паходжання.
У экспазіцыі прадстаўлены баявыя дзеянні ў Афганістане Кобрынскай верталётнай эскадрыллі. Падчас экскурсіі Андрэй Уладзіміравіч дэманстраваў розныя баявыя экспанаты, ордэны і медалі, расказаў аб службе, аб самаадданасці нашых воінаў у баявым становішчы, аб паўсядзённым побыце ў даволі спецыфічных кліматычных умовах для нашых людзей.
Напрыканцы сустрэчы дырэктар дзяржархіва Яўгенія Хамянчук уручыла памятны падарунак ветэрану і пажадала доўгіх гадоў жыцця і моцнага здароўя.
![]() |
1. Андрей Владимирович о войне в Афганистане |
![]() |
2. Архивисты и Мелинчук Андрей – воин-интернационалист |
![]() |
3. Кобринский флаг союза ветеранов войны в Афганистане |
![]() |
4. Мелинчук А.В. во время экскурсии |
![]() |
5. Стенды музейной комнаты |
![]() |
6. Экспонаты музейной комнаты |