Аб адкрыцці інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі» ў Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры

14.02.2023 у Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры адкрылася інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі». Экспазіцыя прысвечана партызанскаму і падпольнаму руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны і заснавана на дакументах унікальнага праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва, партала «Партызаны Беларусі», матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Адкрываючы выставу, галоўны лекар Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ірына Абельская падкрэсліла:

– Мы ганарымся тым, што менавіта ў сценах нашай установы дадзены старт своеасабліваму марафону па руху выставы па медустановах нашых гарадоў. Для нашага цэнтра тэма захавання памяці вельмі актуальная, і да яе мы ставімся з вялікай увагай.

Дадзены праект-гэта не толькі судотык з гістарычнымі момантамі партызанскага руху, але і выдатная магчымасць знайсці сваіх родных людзей. Бо, на жаль, нямногія ведаюць, як жылі іх продкі, як і ў імя чаго яны змагаліся з ворагам, што яны любілі і да чаго імкнуліся.

Начальнік аддзела кадраў і справаводства ДУ РКМЦ Аксана Маісеенкава, якая знайшла выставу з дапамогай мабільнага брэндаванага стэнда сваіх сваякоў: дзядулю па лініі мамы—Войтка Міхаіла Іванавіча і дзядулю па татавай лініі — Доўнара Міхаіла Іванавіча, сказала:

– Сёння для мяне адкрылася новая старонка маёй сям’і. Мы абавязкова ўсе ўзнагародныя лісты і характарыстыкі раздрукуем і будзем захоўваць як неацэнную рэліквію.

Дырэктар Нацыянальнага архіва Андрэй Демянюк, выступаючы перад прысутнымі адзначыў:

— За час рэалізацыі праекта на інтэрнэт-партале былі размешчаны дадзеныя на амаль 202 тысячы партызан і падпольшчыкаў. Інтэрнэт-партал «Партызаны Беларусі» і аднайменная выстава сёння выконваюць важнейшую задачу – персаніфікацыю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.