Аб правядзенні экскурсіі у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» 13.02.2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» правялі тэматычную экскурсію «Знаёмства з архівам» для навучэнцаў 8 «Б» класа ДУА «Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат».

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў распавялі гісторыю архіва і архіўнай справы, правялі прэзентацыю 3 мабільных выставак – «Старонкі гісторыі г.Маладзечна», «Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Гісторыя архіва ў дакументах і фатаграфіях», падрыхтаваных па дакументах і матэрыялах архіва , паказалі сховішча і расказалі аб парадку захоўвання архіўных дакументаў.

Таксама навучэнцы наведалі чытальную залу, дзе змаглі напісаць аб сваіх уражаннях аб наведванні архіва каліграфічным пяром з чарнілам.