Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы — школе» лекцыі на тэму «Культурная спадчына Аршаншчыны»

9 лютага 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага, ідэалагічнага выхавання з навучэнцамі 2-10-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Забалоцкая сярэдняя школа Аршанскага раёна» работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Мінулых дзён святая памяць. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У ходзе гэтага мерапрыемства дзеці азнаёміліся з архіўнымі дакументамі і фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць палітыку нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дачыненні да мірнага насельніцтва Віцебскай вобласці, у тым ліку жыхароў г. Оршы і Аршанскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пра шматлікія злачынствы нацыстаў і незваротных стратах, якія прынесла вайна.

Акрамя таго, увазе навучэнцаў быў прадастаўлены фільм аб дзіцячым канцлагеры «Чырвоны Бераг» – аб адным з 14 «донарскіх пунктаў», арганізаваных нямецкімі акупантамі на тэрыторыі Беларусі. Малых і падлеткаў сілай адбіралі ў маці, абследавалі і бралі кроў для пералівання параненым афіцэрам і салдатам Вермахта. Гэта памятнае і страшнае месца яшчэ называюць «дзіцячай Хатынню». Зараз на яго месцы размешчаны мемарыял, пакідаючы які, большасць наведвальнікаў не могуць стрымаць слёзы…