Справаздачны прафсаюзны сход у ЦЛЗЗД

9 лютага 2023 года адбыўся справаздачны сход пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў дзяржаўнай ўстановы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь». У ім прыняла ўдзел загадчык арганізацыйнага аддзела Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Жанна Уладзіміраўна Сівец.

Перад калектывам выступілі старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Алена Зіноўеўна Філановіч са справаздачай аб рабоце за 2022 год, затым была заслухана справаздача рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі. Члены прафсаюза, якія выступілі ў спрэчках, адзначылі вялікую працу, праведзеную прафкамам па згуртаванню калектыву і арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў.

На зацвярджэнне сходу быў прадстаўлены каштарыс даходаў і расходаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі на 2023 год.

Прадстаўнік гарадской арганізацыі прафсаюза Ж.В Сівец высока ацаніла майстэрства ўнікальных спецыялістаў лабараторыі па аднаўленні гістарычных дакументаў і пажадала прафсаюзнаму камітэту новых поспехаў.