08.02.2023 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» наведалі навучэнцы 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Ліды»

Для школьнікаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Трагічныя лёсы ахвяр вайны» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе», арганізавана аглядная экскурсія па архіве, з наведваннем дакументальнай выстаўкі на тэму «Трагічныя лёсы ахвяр вайны» па дакументах архіва .

Школьнікі даведаліся, якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне.

Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа распачыналага архівіста».