Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі з экскурсіяй навучэнцы 3-га курса філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж»

8 лютага 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці праведзена экскурсія для навучэнцаў 3-га курса філіяла МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж», якія праходзяць практыку на базе архіва.

У час агляднай экскурсіі загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Лукашэвіч І.М. азнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй архіўнай справы Беларусі, гісторыяй дзяржархіва і Мінскай вобласці. Навучэнцы каледжа даведаліся, пра важнасць захавання дакументаў як гісторыка-культурнай пісьмовай спадчыны дзяржавы і высока ацанілі ролю архіваў у жыцці грамадства і краіны.

Жывую цікавасць у вучняў выклікала наведванне архівасховішча і аддзела аблічбоўвання, рэстаўрацыі і пераплёту архіўных дакументаў. Навучэнцы сумесна з архівістамі аддзела прынялі ўдзел у рамонце і аднаўленні архіўнага дакумента.