Правядзенне агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У Год міру і стварэння і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 7 лютага 2023 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» была праведзена экскурсія для выкладчыка гісторыі Венцкевіча Рамана Часлававіча і навучэнцаў 9 класа ДУА «Межысецкая сярэдняя школа».
Загадчык аддзела Шэўчык Т.У. і вядучы архівіст Брузгіна С.М. распавялі аб абароне горада Магілёва ў ліпені 1941 года, аб партызанскім руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёмілі навучэнцаў з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва, па дадзеных тэмах.
Дырэктар архіва Барцулёва С.У. расказала пра гісторыю стварэння і асноўныя напрамкі дзейнасці архіва. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства са школьнікамі была праведзена аглядная экскурсія ў архівасховішча, падчас якой дырэктар архіва азнаёміла са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання.
У час экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва. У канцы экскурсіі школьнікі папрацавалі з імянной картатэкай з мэтай удакладнення інфармацыі па сваіх сваяках. Зрабілі фота на памяць.