Занальны дзяржаўны архіў ў рамках акцыі «Архивы – школе» правёў лекцыю ў УА «Рэчыцкі дзяржаўны тэхнічны каледж»

2 лютага, у дзень 80-й гадавіны заканчэння Сталінградскай бітвы, ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архивы – школе» супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы расказалі навучэнцам 1-2-га курсаў Рэчыцкага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа (в.Азершчына Рэчыцкага раёна) аб удзельніку бітвы — фондаўтваральніке архіва, ваенным лётчыке, Героі Савецкага Саюза Дзмітрыі Валенціке.

Маладыя людзі падрабязна даведаліся аб жыццёвым шляху Дзмітрыя Данілавіча, яго шматгадовай службе ва Узброенных Сілах СССР і ўдзеле ў трох войнах (савецка-фінская, Вялікая Айчынная і савецка-японская) і азнаёміліся з арыгінальнымі дакументами з фонда Дзмітрыя Валенціка – аўтабіяграфияй, пасведчаннямі да ўзнагарод, ганаровай граматай, фатаграфіямі і інш.