Экскурсія ў Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці для вучняў 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска»

7 лютага ў рамках акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» праведзена экскурсія для вучняў 9 класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г.Віцебска».

Увазе наведвальнікаў прадстаўлена прэзентацыя выставы «Геральдычны вянок Віцебскай вобласці». Ад загадчыцы аддзела ІПС Алены Бондаравай навучэнцы даведаліся шмат цікавых фактаў, звязаных як з гісторыяй архіўнай установы, так і Віцебскай вобласці, якая адзначае сёлета 85-годдзе з дня ўтварэння.

З вялікай цікавасцю школьнікі азнаёміліся з некаторымі ўспамінамі юных відавочцаў ваенных падзей. Такія справы-ўспаміны захоўваюцца ў складзе калекцыі дакументаў аб удзельніках Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, Вялікай Айчыннай вайны, ветэранах партыі і працы.

У ходзе экскурсіі вучні азнаёміліся з работай па рэстаўрацыі дакументаў, аб якой расказала архівіст 2 катэгорыі Святлана Тылец.