Аб пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

3 лютага 2023 года адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2022 год і вызначаны задачы на 2023 год.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот, начальнік упраўлення справаводства і пратакольнай работы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Н.В.Шасцілоўская, галоўны саветнік упраўлення адукацыі і сацыяльна- культурнай сферы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь М.В.Ляшкевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення фінансавання сацыяльнай сферы і навукі Міністэрства фінансаў Т.В.Дзехцяронак, першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг А.А.Філіпенка, першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва В.І.Мацвееў, кіраўнікі падраздзяленняў па архівах і справаводстве галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, дырэктары дзяржаўных архіўных устаноў, работнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве.

З дакладам выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў, які падкрэсліў, што работа дзяржаўных архіўных устаноў па выніках 2022 года ацэньвалася не толькі па асноўных мэтавых паказчыках відаў дзейнасці, але і ў разрэзе патрабаванняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, даручэнняў Урада, Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, даных па выніках наведвання 5 жніўня 2022 г. установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» і абмеркавання пытанняў развіцця архіўнай сферы, указанняў Міністра юстыцыі.

А.Л.Воінаў зазначыў, што ў 2022 годзе дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі выкананы асноўныя мэтавыя паказчыкі падпраграмы «Архівы Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2021-2025 гады». Прынята на пастаяннае захоўванне ад арганізацый – 117 868 спраў. Агульны аб’ём аблічбаваных архіўных дакументаў склаў 1304043 электронных старонак. У Год гістарычнай памяці дзяржаўнымі архівамі арганізавана і праведзена 179 выставак, размешчана на інтэрнэт-сайтах 126 віртуальных праектаў, выпушчана 12 зборнікаў дакументаў, у тым ліку два электронныя зборнікі. У 2022 годзе завершаны фундаментальны выдавецкі праект «Без тэрміна даўнасці. Беларусь», размешчаны на інтэрнет-сайце «Архівы Беларусі». Дзяржархівамі выканана 38614 запытаў.

Узмоцнены акцэнт на метадалагічную работу ў частцы павышэння кваліфікацыі работнікаў службаў дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення, загадчыкаў архіваў і адказных за архіў арганізацый. У гэтых мэтах праведзены 171 семінар.

Дзяржархівамі забяспечана штомесячнае правядзенне адзіных дзён інфармавання. Чытальныя залы дзяржаўных архіваў у 2022 годзе прынялі 3250 карыстальнікаў.

Дэпартаментам у выкананне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2022 г. № 163-З «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь» арганізавана работа па прывядзенні ў адпаведнасць 26 нарматыўных прававых актаў.

Ва ўзаемадзеянні з тэлеканалам «Беларусь 3» арганізавана работа па ўзмацненню інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў. За перыяд з кастрычніка па снежань 2022 г. падрыхтавана 13 сюжэтаў з удзелам вядучых спецыялістаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі на інтэрнет-сайце «Архівы Беларусі» створаны раздзел «Дакументальны летапіс Беларусі». Выяўлена і размешчана больш за 150 дакументаў аб гістарычных падзеях 1919-1925 гадоў.

А.Л.Воінаў зазначыў, што Дэпартаментам і дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі выкананы даручэнні Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, дадзеныя па выніках нарады па пытаннях развіцця архіўнай сферы 5 жніўня 2022 года.

Арганізаваны і праведзены 694 мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе». Архіўныя ўстановы наведалі больш за 11 000 школьнікаў і студэнтаў. Арганізаваны і праведзены для грамадзян Дзень адчыненых дзвярэй у архіўных установах (12 верасня 2022 г.).

Працягвалася аказанне кансультатыўна-метадычнай і практычнай дапамогі прадстаўнікам Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па выяўленні дакументальных матэрыялаў у рамках расследавання крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Было выраблена і прадстаўлена звыш 26 700 старонак копій архіўных дакументаў.

Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь прадоўжана работа па напаўненню матэрыяламі інтэрнет-праекта «Партызаны Беларусі».

Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў ва ўзаемадзеянні з Агенцтвам тэленавін Белтэлерадыёкампаніі арганізаваны і рэалізуецца відэапраект «У адкрытым доступе». Падрыхтавана і выпушчана 13 відэасюжэтаў аб знамянальных падзеях у гісторыі Беларусі.

Пасля заканчэння даклада А.Л.Воінаў даў комплексную ацэнку работы дзяржаўных архіўных устаноў за мінулы год. Адзначана, што сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў выдатна выканалі пастаўленыя задачы Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Сярод архіўных устаноў абласцей першае месца па выніках дзейнасці занялі дзяржаўныя архівы Брэсцкай і Гомельскай абласцей, другое і трэцяе месцы занялі дзяржархівы Віцебскай вобласці і дзяржархівы Мінскай вобласці, чацвёртае месца раздзялілі дзяржархівы Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.

Вопытам работы, а таксама вырашэннем праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у ходзе выканання асноўных задач, падзяліліся з калегамі дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк, дырэктар БДАКФФД А.М.Ганчар, дырэктар ЗГА ў г. Рэчыца М.М.Пішчык, дырэктар Дзяржархіва Брэсцкай вобласці А.Г.Карапузава, начальнік аддзела па пытаннях справаводства, архівах, у тым ліку загса, ДУЮ Гродзенскага аблвыканкама А.Ю.Забалотная.

Ацэньваючы дзейнасць Дэпартамента па архівах і справаводству і ў цэлым архіўнай галіны ў 2022 годзе, Міністр юстыцыі С.Н. Хаменка зазначыў, што асноўныя паказчыкі архіўнымі ўстановамі выкананы. Задачамі на 2023 год павінны з’яўляцца, у першую чаргу, выкананне даручэнняў Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, дадзеных у ходзе наведвання Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, выкананне мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі». Міністр юстыцыі падкрэсліў, што цыфравізацыя архіўных дакументаў – гэта працэс захавання гістарычнай спадчыны нашага народа, а таксама даступнасць дакументаў.

Было адзначана, што прыярытэтамі ў рабоце дзяржархіваў неабходна лічыць забеспячэнне захаванасці дакументаў, пажарнай бяспекі архівасховішчаў, памяшканняў, бесперабойнай работы сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання, відэаназірання, а таксама прывядзенне ў належны стан чытальных залаў.

Міністр юстыцыі падкрэсліў, што дзяржархівам неабходна забяспечыць асваенне ў поўным аб’ёме грашовых сродкаў, выдзеленых на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў.

Пры рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, пастаўлена задача прадоўжыць правядзенне рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і арганізацыю выстаў архіўных дакументаў.

Таксама была звернута ўвага, што прафсаюзныя арганізацыі ў архівах – гэта арганізацыі, якія павінны дапамагаць кіраўніку і стаяць на варце правоў работнікаў. Павінен быць аўтарытэт грамадзкай арганізацыі, тады чалавек прыйдзе туды самастойна.

Міністр адзначыў, што правядзенне рэйтынгавай ацэнкі дзейнасці архіўных устаноў – гэта добрая практыка.

У завяршэнні свайго выступу Міністр юстыцыі падкрэсліў, што ў руках архівістаў гістарычная праўда і трэба несці яе грамадству і людзям.