Новы дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў

17 студзеня 2023 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка даў згоду на прызначэнне А.Л.Воінава дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2023 г. № 45 А.Л.Воінаў быў прызначаны на дадзеную пасаду. В.І.Кураш гэтай жа пастановай быў вызвалены з пасады дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству ў сувязі з выхадам у адстаўку.

23 студзеня 2023 г. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка прадставіў новага дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству калектыву і павіншаваў яго з прызначэннем на новую пасаду. О.Л.Воінаў з 1988 г. па 2022 г. праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Республікі Беларусь, адначасова з’яўляўся памочнікам Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Генерал-маёр запасу. Мае дзяржаўныя ўзнагароды-ордэн «За службу Радзіме» 3-яй ступені, медалі «За бездакорную службу» 1-ай, 2-ай, 3-яй ступеняў; ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». З 10 мая 2022 г. па 20 студзеня 2023 г. А.Л.Воінаў працаваў на пасадзе дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Міністр юстыцыі пажадаў новаму кіраўніку Дэпартамента па архівах і справаводству поспехаў на прафесійнай ніве, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што яго дзейнасць на адказных пасадах у мінулым будзе спрыяць эфектыўнаму вырашэнню задач, якія стаяць цяпер перад архіўнай галіной Беларусі і Міністэрствам юстыцыі ў цэлым.

Міністр юстыцыі таксама падзякаваў В.І.Кураша за шматгадовую добрасумленную працу, і ўзнагародзіў яго Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі за высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё архіўнай службы Беларусі.