Мерапрыемствы ў Занальным дзяржархіве ў г.Слуцку для навучэнцаў УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж»

У Год міру і стварэння ў рамках акцыі «Архівы-школе» з мэтай папулярызацыі дакументаў установы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку», забеспячэння непарыўнай гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў беларускага народа супрацоўнікамі дзяржархіва быў праведзены ўрок-экскурсія для навучэнцаў. УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» на тэму «Няма дакумента – няма гісторыі».

Таксама ў рамках мерапрыемства для навучэнцаў была арганізавана экскурсія па архівасховішчы, дзе яны маглі пазнаёміцца з рэдкімі дакументамі, у тым ліку з дакументамі па гісторыі Слуцкага медыцынскага каледжа.

Асаблівая ўвага ў час экскурсіі была ўдзелена дакументам, якія адлюстроўваюць факты генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Архівісты пазнаёмілі навучэнцаў і з арганізацыяй захоўвання архіўных дакументаў.

 

1. Лекцыя для навучэнцаў медыцынскага каледжа: як правільна захоўваць дакументы
2. Вучні ў чытальнай зале архіва
3. Знаёмства з дакументамі архіва
4. У архівасховішчы
5. У архівасховішчы