Экскурсія ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў для навучэнцаў 9 класаў ДУА «Гімназія г.Фаніпаля»
23 студзеня ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння была праведзена экскурсія для навучэнцаў 9 класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г.Фаніпаля».
Падчас мерапрыемства вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Раманава Марыя Дзмітрыеўна расказала вучням аб гісторыі развіцця БДАКФФД, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў.
Навучэнцы наведалі чытальную залу архіва, дзе пазнаёміліся з разнастайнымі носьбітамі дакументаў, а таксама зборам фатаграфій з альбома А.М.Багамолава. Асаблівую цікавасць выклікаў расказ аб магчымасцях пошуку інфармацыі з дапамогай навукова-даведачнага апарата архіва. Таксама наведвальнікам архіва была прадэманстравана работа аддзела тэхнічнага кантролю і лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў.
Школьнікі на свае вочы змаглі ўбачыць працу архівістаў гэтых аддзелаў, накіраваную на захаванне дакументаў з фонду БДАКФФД. У кіназале архіва адбыўся прагляд фільма «Зваротны адлік. Беларускі космас. Сакрэтная тэма» аб беларускай касманаўтыцы.
![]() |
1. Падчас правядзення экскурсіі ў чытальнай зале архіва (БДАКФФД, 24 студзеня 2023 г., г.Дзяржынск) |
![]() |
2. Знаёмства са зборамі фотадакументаў (БДАКФФД, 24 студзеня 2023 г., г.Дзяржынск) |